У ходзе таргоў на Маскоўскай біржы курс даляра дасягнуў адзнакі ў 66 рублёў. Еўра дабраўся да 81 рубля.

Пра гэта сведчаць дадзеныя біржы.

Раней на фоне павышэння ключавой стаўкі Цэнтрабанка да 17% рубель часова ўмацаваўся. Так, расійская валюта адыграла 5 рублёў у даляра і 4 рублі ў еўра.

Да захопу Расіяй Крыма і Данбаса курс рубля складаў 33 за даляр. Такім чынам, дэвальвацыя адносна даляра дасягнула 100%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?