Прэзідэнт ЗША Барак Абама ўвёў у дзеянне новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да прыватных асоб і арганізацый, якія працуюць у Крыме.

Указ «Аб блакаванні ўласнасці пэўных асоб і забароне пэўных аперацый, якія маюць дачыненне да ўкраінскага рэгіёна Крым» забараняе экспарт у рэгіён тавараў і тэхналогій, інвестыцыі, аказанне паслуг, а таксама імпарт прадуктаў з Крымуа.

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША дазволіў міністру фінансаў ўводзіць санкцыі ў дачыненні да пэўных асоб і прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць у Крыме.

Па словах Абамы, мэта ўказа - ўнесці поўную яснасць для амерыканскіх кампаній аб становішчы спраў у дачыненні да Крыма, а таксама яшчэ раз заявіць аб поўным непрызнанні расійскай анексіі паўвострава.

«Я яшчэ раз заклікаю Расію завяршыць акупацыю і спробу анексіі Крыма, спыніць падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, выканаць усе свае абавязацельствы ў рамках Мінскага пагаднення», - сказаў Абама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?