Савет рэспублікі і палата прадстаўнікоў збяруцца на пазачарговыя сесіі 15 студзеня.

Аб гэтым гаворыцца ва ўказах А.Лукашэнкі №645 і №646 ад 27 снежня 2014 года, якія апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сёмая пазачарговая сесія савета рэспублікі склікаецца для давання згоды на назначэнне кіраўніком Беларусі старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі і разгляду іншых пытанняў. У сваю чаргу шостую пазачарговую сесію палаты прадстаўнікоў склічуць для давання згоды на прызначэнне прэм'ер-міністра і разгляду іншых пытанняў.

Сесіі склікаюцца ў адпаведнасці з ч.6 арт.95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны ўказ нумар 647 ад 27 снежня 2014 года, якім Міхаіл Мясніковіч назначаецца членам савета рэспублікі ў адпаведнасці з ч.2 арт.91 Канстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?