Курс даляра на Маскоўскай біржы 6 студзеня перавысіў адзнаку ў 61 рубель. У параўнанні з узроўнем закрыцця учорашніх таргоў кошт амерыканскай валюты павялічыўся на 33 капейкі. Курс еўра вырас на 30 капеек і складае 73 рублі.

У той жа час цана нафты маркі Brent апусцілася ніжэй 53 даляраў за барэль. На думку экспертаў, падзенне цаны нафты з'яўляецца адным з фактараў паслаблення рубля.

Афіцыйны курс даляра, усталяваны Банкам Расіі на навагоднія і калядныя святы, складае 56,24 рубля, еўра — 68,37 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?