Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіла, што КНДР распрацавала балістычную ракету, якая здольная пагражаць ЗША, перадае Bloomberg.

Паводле Agence France-Presse, Паўднёвая Карэя заявіла пра нарошчванне ядзернага ўзбраення Паўночнай Карэяй.

У сваім навагоднім звароце 1 студзеня Кім Чэн Ын заявіў аб планах узмацніць распрацоўку ядзернай зброі.

У той жа час ён падняў пытанне аб магчымасці сустрэчы на вышэйшым узроўні з прэзідэнтам Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе, каб паменшыць напружанасць у адносінах паміж дзвюма краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?