Кіраўнік адміністрацыі Ганконга Лян Чжэньін у сваім першым пасланні да парламентарыяў у новым годзе заявіў, што жыхарам Ганконга трэба будзе зрабіць выбар паміж імкненнем да дэмакратыі і эканамічным ростам.

Пры гэтым палітык падкрэсліў, што імкненне да дэмакратыі павінна ўзгадняцца з законам, інакш дэмакратычныя памкненні прывядуць Ганконг да анархіі.

Некалькі дэпутатаў заканадаўчага сходу Ганконга зладзілі шумную акцыю пратэсту, заклікаўшы Лян Чжэньіна сысці ў адстаўку.

З кастрычніка да канца снежня ў Ганконгу праходзілі акцыі пратэсту прыхільнікаў дэмакратычных рэформаў.

Дэманстрацыі пачаліся з-за таго, што шмат хто з жыхароў Ганконга былі незадаволеныя рашэннем уладаў КНР праводзіць адбор кандыдатаў на выбарах адміністрацыі Ганконга, якія пройдуць у 2017 годзе. Дэманстранты патрабавалі прамых перамоваў з Пекінам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?