Самаабвешчаная Данецкая народная рэспубліка заявіла аб узяцці Данецкага аэрапорта пад свой кантроль. Пра гэта заявілі ў прэс-службе Міністэрства абароны ДНР, паведамляе Gazeta.ru.

«Сёння можна казаць пра кантроль над тэрыторыяй Данецкага аэрапорта і яго наваколлем», — сказалі ў абаронным ведамстве «ДНР».

У «міністэрстве» адзначылі, што ў руінах новага тэрмінала аэрапорта яшчэ застаецца каля дзясятка ўкраінскіх сілавікоў, але яны спынілі агонь. Як чакаецца, у бліжэйшы час сілавікі пакінуць тэрмінал і сыдуць калідорам, які ім далі «баевікі».

Трэба зазначыць, што «ДНР» учора і пазаўчора таксама заяўляла пра кантроль над аэрапортам, але ўкраінскія сілавікі, журналісты і валанцёры гэта абвяргалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0