Курс адзінай еўрапейскай валюты ў адносінах да даляра ЗША апусціўся да мінімальнай адзнакі за апошнія 11 гадоў.

На электронных таргах у пятніцу раніцай на платформе EBS за еўра давалі 1,13145 даляра — апошні раз такія суадносіны курсаў былі зафіксаваныя ў верасні 2003 года.

Адной з галоўных прычын падзення еўра стала запушчаная ў чацвер Еўрапейскім цэнтрабанкам праграма скупкі дзяржаўных аблігацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?