AP

AP

Кіраўнік кампаніі Google Эрык Шміт сказаў, што ў хуткім часе інтэрнэт знікне, а на яго месца прыйдуць новыя высокатэхналагічныя прылады. Пра гэта ў пятніцу, 23 студзеня, піша The Daily Mail.

«Я адкажу вельмі проста — інтэрнэт знікне», — сказаў ён, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

На думку Шміта, у будучыні будзе «так шмат IP-адрасоў, так шмат прылад, датчыкаў, штуковін, якія вы носіце, штуковін, з якімі вы ўзаемадзейнічаеце», што карыстальнікі проста не заўважаць знікненне глабальнай сеткі.

«Гэта будзе часткай вашай прысутнасці ўвесь час.

Уявіце, што вы ўваходзіце ў пакой, і пакой з'яўляецца дынамічным. І, з вашага дазволу, вы ўзаемадзейнічаеце з усім тым, што знаходзіцца ў пакоі», — дадаў кіраўнік інтэрнэт-кампаніі.

У высокатэхналагічнай сферы, на думку Шміта, няма вялікага скарачэння працоўных месцаў. Паводле яго слоў, адно створанае працоўнае месца працы ў гэтай сферы пацягне за сабой стварэнне сямі новых з іншых галінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?