Парламент Тайланда абвясціў імпічмент былому прэм'ер-міністру краіны Йінглак Чынават і забараніў ёй займацца палітыкай на пяць гадоў.

Чынават выставяць абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай да вайсковага перавароту. У выпадку, калі суд прызнае яе віну, то ёй будзе пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

За імпічмент прагаласавалі больш за 132 членаў Нацыянальнага заканадаўчага сходу, менавіта гэта колькасць галасоў неабходна для правядзення працэсу.

Першую жанчыну-прэм'ера Тайланда адхілілі ад пасады ў маі 2014 года, як раз перад вайсковым пераваротам у краіне. Чынават падазравалі ў нядбайнасці пры рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па сайтах выкупу рысу ў фермераў. Лічылася, што прэм'ер купляла рыс па заведама завышаных цэнах.

22 мая армія Тайланда правяла ў краіне вайсковы пераварот неўзабаве пасля пачатку масавых акцый пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?