Са стартам фільма пра Стыва Джобса студыі Universal стаў вядомы акторскі склад, але не назва фільма.

Майкл Фасбендэр і Стыў Джобс. Фота: moviepilot.com/CNET

Майкл Фасбендэр і Стыў Джобс. Фота: moviepilot.com/CNET

Галоўную ролю выканае Майкл Фасбендэр, вядомы па ролях маладога Магнэта ў «Людзі Ікс: Першы клас», Арчы Хікакса ў «Бясслаўных ублюдках», Эдвіна ў «12 год рабства» і андройда Дэвіда ў «Праметэі».

Сэт Рогер і Стыў Возняк. Фота: shalomlife.com/heinzawards.net

Сэт Рогер і Стыў Возняк. Фота: shalomlife.com/heinzawards.net

Цікава будзе паглядзець на камедыянта Сэта Рогена, стваральніка і выканаўца адной з галоўных роляў у «Інтэрв’ю», ў ролі «Воза», славутага інжынера-вынаходніка, сузаснавальніка Apple і стваральніка яе першых камп’ютараў Apple I і Apple II.

Іншыя ролі выканаюць Кейт Уінслет, Джэф Дэніэлс, Кэтрын Уотэрсан і Майкл Штульбарг.

Рэжысёрам філма стане Дэні Бойл («На ігле», «Пляж», «Мільянер з трушчоб»). Аўтар сцэнару — Аран Соркін, уладальнік «Оскара» і «Залатога глобуса» за «Сацыяльную сетку», што таксама распавядала гісторыю ІТ-прадпрымальніка, стваральніка Facebook Марка Цукерберга.

Фільм распавядзе пра тры ключавыя выступы Джобса: прэзентацыі камп’ютараў Macintosh, NEXT Cube і Apple iMac. Пры напісанні сцэнара Соркіна кансультавала дачка Стыва Джобса.

На ролю Стыва Джобса разглядаліся шматлікія акторы. Леанарда Ды Капрыё і Крыстыян Бэйл адмовіліся ад прапаноў, таксама ў якасці кандыдатаў называліся Бэн Афлек, Брэдлі Купер і Мэт Дэйман. Ролю ў папярэднім фільме пра заснавальніка Apple, «Джобс: Імперыя спакусы», выканаў Эштан Кутчэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?