Па перыметры плошчы Незалежнасці назіраецца ўзмоцненая прысутнасць міліцыі і спецслужбаў, паведамляюць карэспандэнты газеты «Наша Ніва».

Група перавозчыкаў планавала выйсці 4 лютага да Дома ўрада, каб абараняць свае правы. 

Аднак ініцыятар пратэсту, дырэктар фірмы грузаперавозак Сяргей Штода, 3 лютага тут жа быў прыгавораны да 15 сутак арышту нібыта за «нецэнзурную лаянку».

На выхадах з метро ўзмоцненыя нарады міліцыі. Каля Дома ўрада стаяць два аўтобусы са спецназам. А каля БДУ — «Газель» спецведамства.

Да карэспандэнтаў «Нашай Нівы» на плошчы адразу падышлі міліцыянты, праверылі дакументы.

Пратэстоўцаў на Плошчы не назіраецца.

Чытайце:

Дырэктар фірмы грузаперавозак, які арганізоўваў акцыю пратэсту, арыштаваны на 15 сутак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?