Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што абраны ўладамі Украіны шлях вырашэння сітуацыі на ўсходзе краіны тупіковым, які паградае вялікай катастрофай.

Ключавой умовай для пачатку стабілізацыі сітуацыі ён назваў спыненне Кіевам ваеннай аперацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях і адмова ад спроб эканамічна блакаваць Данбас.

«Найважнейшай умовай стабілізацыі сітуацыі з'яўляецца неадкладнае спыненне агню, так званай антытэрарыстычнай, а па сутнасці карнай аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны», - сказаў Пуцін у інтэрв'ю егіпецкай штодзённай газеце «Аль-Ахрам» напярэдадні свайго візіту ў Каір.

Ён таксама падкрэсліў, што «спробы Кіева аказваць эканамічны ціск на Данбас, блакаваць яго жыццядзейнасць толькі ўскладняюць сітуацыю».

«Гэта тупіковы шлях, якi пагражае вялікай катастрофай», - лічыць расійскі лідар.

У нядзелю стала вядома, што на сераду ў Мінску намечана сустрэча лідараў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі для пошуку выхадаў з сітуацыі. Паводле наяўных звестак, бакі маюць намер абмеркаваць план ўрэгулявання, прапанаваны Уладзімірам Пуціным. Дэталі гэтага плана не выдаюцца.

У інтэрв'ю егіпецкай газеце Пуцін даў зразумець, што лічыць неабходным знайсці «новую формулу канстытуцыйнага ладу суседняй дзяржавы».

Грамадства павінна кансалідавацца вакол пазітыўных каштоўнасцяў і сапраўдных інтарэсаў Украіны, мяркуе прэзідэнт Расіі.

«Для гэтага трэба, каб улады ў Кіеве пачулі свой народ. Знайшлі агульную мову і дамовіліся з усімі палітычнымі сіламі і рэгіёнамі краіны. Выпрацавалі б такую формулу канстытуцыйнага ладу дзяржавы, пры якой было б бяспечна і камфортна жыць усім грамадзянам, у поўным аб'ёме выконваліся б правы чалавека», — дадаў прэзідэнт….

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?