Двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі можа прайсці сёння ў Мінску.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

Чакаецца, што сустрэча «нармандскай чацвёркі» адбудзецца сёння ў беларускай сталіцы ў другой палове дня. Свой удзел у ёй ужо пацвердзілі лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. Не выключана, што ў рамках саміта «нармандскага чацвёркі» пройдуць і іншыя двухбаковыя сустрэчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0