Індывідуальным прадпрымальнікам з 1 сакавіка давядзецца заплаціць штраф да 50 базавых велічынь (сёння адна б.в. — 180 тыс.) за гандаль таварамі легпрама без дакументаў тэхрэгламенту Мытнага саюза, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах.

У МПЗ нагадалі, што ў адпаведнасці з указам №222 для індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў адзінага падатку 1 сакавіка 2015 года завяршаецца пераходны перыяд, на працягу якога ім было прадастаўлена права рэалізаваць астаткі тавараў, увезеных у Беларусь з тэрыторыі дзяржаў - членаў Мытнага саюза да 1 ліпеня 2014 года без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё (паступленне), на падставе вопісу такіх тавараў.

«З 1 сакавіка рэалізацыя індывідуальнымі прадпрымальнікамі астаткаў тавараў не дапускаецца», - удакладнілі ў прэс-цэнтры. «За рэалізацыю тавараў з парушэннем умоў, прадугледжаных указам, для індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў, выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, або без канфіскацыі», - сказалі ў МПЗ.

Прадпрымальнікі да 1 сакавіка маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль астаткамі тавараў з выплатай адзінага падатку.

Пры гэтым да стаўкі прымяняецца павышаючы каэфіцыент 2 незалежна ад удзельнай вагі астаткаў тавараў, у агульным асартыменце, а таксама падатку на дабаўленую вартасць у фіксаванай суме. Індывідуальныя прадпрымальнікі вылічваюць і выплачваюць падаходны падатак з фізічных асоб або падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, а таксама «ўвазны» падатак на дабаўленую вартасць па стаўках, устаноўленых заканадаўствам, зыходзячы з кошту набытых астаткаў тавараў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?