Беларуская армія павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка пры наведванні Міністэрства абароны.

Лукашэнка адзначыў, што мае намер абмеркаваць напрамкі будаўніцтва Узброеных Сіл у сучасных умовах.

«Мы пастаянна вяртаемся да гэтага пытання і нават не таму, што рэзка змяніліся ўмовы вакол нашай краіны, вельмі напружана сітуацыя, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Пытанне ў тым, каб мы змаглі прыстасаваць свае Узброеныя Сілы, перш за ўсё нашае войска да рэагавання на тую сітуацыю, якая, не дай бог, складзецца заўтра, паслязаўтра і г.д».

«Умовы мяняюцца, няхай не кардынальна, але мы бачым, што адбываецца на так званым тэатры ваенных дзеянняў у сувязі з канфліктамі, іх хапае. Мы вывучаем іх і, натуральна, не можам не рэагаваць, улічваючы сітуацыю. Прыходзіцца недзе прыстасоўвацца да сітуацыі, мяняць метады ўзброенай барацьбы, калі трэба будзе абараняць краіну», — адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка нагадаў, што пры прызначэнні на пасаду міністра абароны была пастаўлена задача — падрыхтаваць бачанне перспектыў стварэння мабільнай адэкватнай арміі, Узброеных Сіл ў цэлым. Паводле яго слоў, гэтая задача вырашана.

«Наша армія павінна адэкватна рэагаваць на цяперашнія выклікі і пагрозы. Аднак і сродкі ў яе мы павінны укладваць, зыходзячы з рэалій сённяшняга дня. Таму далейшыя крокі па развіцці арміі павінны быць усебакова ўзважаныя і пралічаныя», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?