Reuters.com
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначае, што ва Украіне з нецярпеннем чакаюць былога прэзідэнта Віктара Януковіча, які год таму збег у Расію.
На просьбу пракаментаваць заяву Януковіча, якая з'явілася ў расійскіх СМІ, пра жаданне вярнуцца ва Украіну, Парашэнка заявіў: «Я лічу, што гэта будзе добра для Украіны. Не ўпэўнены, што будзе добра для яго. Мы чакаем яго з нецярплівасцю. І гатовыя да сустрэчы. Чым хутчэй ён вернецца ва Украіну, тым лепш будзе для Украіны. Хай узначаліць пратэстны рух. У любым выпадку — у турме».
0
0
0
0
0
0