Кіраўнік Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мяфодзій (Кудракоў) памёр у аўторак ад працяглай хваробы, паведамляе прэс-служба царквы.
«Патрыярхія Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай Царквы з жалем паведамляе, што 24 лютага каля 19 гадзін пасля цяжкай і знясільваючай хваробы спачыў у Госпадзе Найшчасьлівейшы Мяфодзій, Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны, Кіраўнік Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы», — гаворыцца ў паведамленнях прэс-службы царквы.
Мітрапаліт Мяфодзій узначальваў УАПЦ з 1999 года.
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Філарэт выказаў спачуванні вернікам УАПЦ, родным і блізкім нябожчыка.
Праваслаўная царква ва Украіне падзелена на тры: найбольш колькасныя — УПЦ Маскоўскага патрыярхата і УПЦ Кіеўскага патрыярхата, УАПЦ — менш колькасная, яна мае больш прыходаў у Заходняй Украіне.