AFP

AFP

Прарасійскія сепаратысты заявілі, што скончылі адвод цяжкіх узбраенняў з перадавой лініі ў адпаведнасці з Мінскімі дамовамі.

Аднак украінскі бок аспрэчвае гэтыя сцвярджэнні, якія застаюцца непацверджанымі міжнароднымі назіральнікамі.

Тым не менш гэтыя весткі спарадзілі новыя надзеі на тое, што спыненне агню будзе выконвацца бакамі.

Прэзідэнт парламенцкай асамблеі АБСЕ Ілка Канерва раскрытыкаваў дзеянні сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны, якія, на думку арганізацыі, не толькі парушаюць мінскія дамоўленасці, але і адмаўляюцца прадастаўляць поўны бяспечны доступ назіральнікам АБСЕ на кантраляваныя імі тэрыторыі.

«Я таксама занепакоены відавочным нежаданнем Расіі публічна заклікаць сепаратыстаў неадкладна дапусціць назіральнікаў, спыніць любыя парушэнні перамір'я і адвесці усе цяжкія ўзбраення, - заявіў Канерва, - Міжнародная супольнасць павінна аператыўна і пераканаўча адрэагаваць на любыя спробы сепаратыстаў атакаваць горад Марыупаль».

Фінскі палітык падкрэсліў, што Расія можа зрабіць нашмат больш для ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?