Андрэй Федарэнка, фота Алены Казловай.
У шорт-ліст «Гліняна Вялеса» ўвайшлі таксама кнігі Таццяны Барысік «Жанчына і леапард», Аляксандра І. Бацкеля «Маёнтак Рыбы», Віктара Марціновіча «Мова», Таццяны Нядбай «Сірэны спяваюць джаз», Аляксея Палачанскага «Цвік», Сержука Сыса «Павук».
У папярэднія гады «Гліняны Вялес» атрымлівалі Эдуард Акулін, Сяргей Рублеўскі, Аляксандр Лукашук, Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч, Валянцін Акудовіч і іншыя.
Літаратурная прэмія «Гліняны Вялес» заснавана Таварыствам вольных літаратараў у 1993. Уручаецца штогод, але стаць лаўрэатам можна толькі аднойчы.
0
0
0
0
0
0