Выдавец грамадска-палітычнага штотыднёвіка «Борисовские новости» і газеты «Рекламный Боржоми» — прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Букас медыя-цэнтр» — атрымаў два пісьмовыя папярэджанні ад Мінінфармацыі.

Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» заснавальнік і галоўны рэдактар выдання Анатоль Букас.

Падстава – скарачэнне «РБ» замест «Рэспубліка Беларусь» у выходных дадзеных выдання. За гэта ж некалькімі днямі раней папярэдзілі рэдакцыю «Intex-Press» у Баранавічах (ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс»») і рэдакцыю «Ганцавіцкага часу» (ПВГУП «Медыя-Ганцавічы»).

Папярэджанні «аб недапушчэнні парушэння арт. 22 Закона аб СМІ» датаваныя 2-м сакавіка і падпісаныя міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч.

«Мы адрэагуем на папярэджанне і накіруем у Мінінфармацыі адказ у 10-дзённы тэрмін адказ, але я лічу, што гэта прыдзірка. Я думаю, што гэта – метад запалохваня напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Перад выбарамі вырашылі нагадаць пра сябе і паказаць, што за намі пільна сочаць», – кажа Анатоль Букас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?