Скрыншот jerk.com
Федэральная гандлёвая камісія ЗША адзінагалосна прызнала махлярствам дзеянні «антысацыяльнай сеткі» Jerk.com. Вырашэнне камісіі апублікаванае на яе афіцыйным партале.
Уладальнікам сайту загадана выдаліць звесткі пра 33,5 млн карыстальнікаў, сабраныя з Facebook. Штрафу Jerk.com пазбег.
Паводле вырашэння камісіі, Jerk.com уводзіў карыстальнікаў у зман. Сцвярджалася, што звесткі запампоўваюць самі карыстальнікі, тым часам як большая частка профіляў была скапіяваная з Facebook. Гэта раней заўважылі і самі ўладальнікі «скрадзенай» інфармацыі.
Jerk.com прапаноўваў карыстальнікам ацаніць іншых: «jerk» («вырадак», «пачвара», «ідыёт») ці не.
За 30 даляраў карыстальнікам прапаноўвалі прыбраць з іх старонак усю негатыўную інфармацыю (напраўду такая паслуга не прадстаўлялася практычна ніколі).
Стваральнік сайта Джон Фэнінг ужо вядомы няўдалымі праектамі. Яго сервіс Napster у 2000 годзе засудзіў гурт Metallica — Napster дазваляў карыстальнікам абменьвацца музыкай, але не дамовіўся з праваўладальнікамі. Аўтар ідэі і сузаснавальнік сервіса Шон Фэнінг пазней уклаўся ў Facebook на ранняй стадыі і сёння ёсць мільярдэрам.