Салдат адной з вайсковых частак Асіповіцкага гарнізона атрымаў сур'ёзную траўму твару.

Пра гэта паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Андрэй Бабко.

Прапаршчык разам з вайскоўцам разгружаў абсталяванне ваенна-палявога лагера. Калі салдат тэрміновай службы адкрываў борт кузава, на яго выпаў кол палаткі. Вайсковец атрымаў сур'ёзную траўму твару. Надзвычайнае здарэнне адбылося з-за таго, што абодва пагрэбавалі мерамі бяспекі.

Маніторынг стварэння ўмоў бяспечнага нясення вайсковай службы прызыўнікамі правяла абласная пракуратура. Па выніках праверак 7 прадстаўнікоў каманднага складу вайсковых частак Магілёўскай вобласці прыцягнулі да адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?