ehu.lt

ehu.lt

Зборнік выдаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Кнігі меркавалася прывезці на прэзентацыю, якая прайшла 9 красавіка ў Мінску.

Як паведаміў Ігар Логвінаў, падставай для вымання стала падазрэнне, што яны могуць нанесці шкоду Рэспубліцы Беларусь. Цяпер створаць спецыяльную камісію, якая вынясе канчатковае рашэнне. Калі падазрэнні пацвердзяцца, то кнігі спаляць.

Тэксты, апублікаваныя ў гэтым зборніку, падзеленыя на два раздзелы: «Уцелаўлёны суб’ект» і «Філасофія і палітыка».

У межах першай тэмы аналізуюцца розныя формы інтэрсуб’ектыўнага досведу і экзістэнцыйныя праблемы, якія ўзнікаюць у звязку з фактычнай цялеснай вызначанасцю чалавечай суб’ектыўнасці.

Тэксты другога раздзела прысвечаныя канкрэтным палітычным падзеям у Беларусі, а таксама праблематычнаму месцу філасофіі ў актуальным сацыяльна-палітычным кантэксце.

Таццяна Шчытцова лічыць, што менавіта другі раздзел прыцягнуў увагу мытнікаў:

«Другі раздзел называецца «Філасофія і палітыка». У ім ёсьць тры тэксты, дзе абмяркоўваюцца канкрэтныя палітычныя падзеі. У прыватнасці, там абмяркоўваюцца прэзідэнцкія выбары 2006 і 2010 гадоў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?