У Токіа чакаюць, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведае Японію для абмеркавання пытання Паўднёвых Курыл. Такую заяву на сустрэчы са спікерам Дзярждумы Сяргеем Нарышкіным у японскай сталіцы зрабіў намеснік старшыні Ліберальна-Дэмакратычнай партыі Японіі, былы кіраўнік МЗС Масахіка Камура.

«Хацеў бы перайсці на палітычную тэму - мы хацелі б заключыць мірну дамову, вырашыўшы тэрытарыяльную праблему, і для гэтага мы хацелі б, каб прэзідэнт Пуцін прыехаў у Японію», - сказаў ён.

Па словах Камуры, прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ «вельмі сур'ёзна думае над гэтым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?