22 мая суд Бабруйскага раёна вынес прыгавор былому генеральнаму дырэктару ААТ «Фандок» Уладзіміру Майко, абвінавачанаму ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК. 

Як паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскова, Майко прызнаны вінаватым у наўмысным насуперак інтарэсам службы ўчыненні службовай асобай з іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовы паўнамоцтваў, што пацягнула нанясенне істотнага ўрону дзяржаўным інтарэсам, цяжкія вынікі. 

На падставе ч. 3 арт. 424 КК з прымяненнем арт. 70 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе аднаго года і пяці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на тры гады.

У адпаведнасці з п. 2 ч. 1 арт. 75 КК пастаноўлена залічыць Майко у тэрмін прызначанага пакарання час знаходжання пад вартай.

Прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі пастаноўлена лічыць адбытым.

Меру стрымання Майко да набыцця прыгавору законнай сілы пастаноўлена адмяніць, вызваліўшы яго з-пад варты ў зале суда.

Іск пракурора аб кампенсацыі ўрону на карысць ААТ «Фандок» суд пакінуў без разгляду.

Арышт, накладзены на маёмасць Майко, судом пастаноўлена адмяніць.

Прысуд можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Нагадаем, пра завяршэнне следства было абвешчана ў жніўні 2014 года. Тады паведамлялася, што на працягу 2013—2014 гадоў у дачыненні да Майко былі распачатыя тры крымінальныя справы на падставе ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Падставай паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УКДБ па Магілёўскай вобласці, АБЭЗ УУС Бабруйскага райвыканкама. Мерай стрымання для былога гендырэктара было выбрана асабістае паручыцельства. 

«Былы генеральны дырэктар падпісаў акты прыёмкі-здачы за фактычна не выкананыя ў поўным аб'ёме работы па мадэрнізацыі і ўводзе ў эксплуатацыю лініі сартавання круглага лесу, а таксама аб выкананні шэфмантажных і пусканаладачных работ па будаўніцтве міні-ЦЭЦ», — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле яе слоў, з ліпеня па лістапад 2007 года Майко, дзейнічаючы з іншай асабістай зацікаўленасці, даў указанне падначаленым работнікам на афармленне дакументаў і адгрузку шліфаванай фанеры на адрас расійскіх фірм за цану значна ніжэйшую, чым на біржы. У выніку гэтага «Фандоку» быў прычынены ўрон (розніца паміж біржавой цаной і цаной пастаўкі) больш як на 70 млн рублёў. 

«У выніку ўсіх неправамерных дзеянняў генеральнага дырэктара ААТ «Фандок» прычынены ўрон больш як на 770 млн рублёў», — паведаміла Салянюк, адзначыўшы, што накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага коштам прыблізна 1,8 млрд рублёў. Акрамя таго, былы гендырэктар кампенсаваў урон у 199 млн рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?