Фота: Reuters

Фота: Reuters

Вулкан Вольф, найвышэйшы вулкан на востраве Ісабэла ў Галапагоскім архіпелагу (Эквадор), пачаў вывяргаць лаву 25 мая, перадае The Daily Telegraph.

Галапагоскі нацыянальны парк паведаміў, што праз вывяржэнне пад пэўнай пагрозай аказалася адзіная ў свеце папуляцыя галапагоскіх ружовых ігуан. Чалавечых ахвяр вывяржэнне не прынесла.

Турысты і ратаўнікі здымалі прыгожыя і трывожныя фота з бяспечнай адлегласці:

Фота: Diego Paredes, Jiji

Фота: Diego Paredes, Jiji

Фота: Parque Nacional Galápagos via Twitter

Фота: Parque Nacional Galápagos via Twitter

Фота: Parque Nacional Galápagos via Twitter

Фота: Parque Nacional Galápagos via Twitter

Каля 2,2 тысячы чалавек жывуць на востраве Ісабэла ў горадзе Пуэрта-Віламіл у 117 км ад вулкана. Мясцовым, як і турыстам, вывяржэнне на такой адлегласці не пагражае.

Ісабэла і суседняя Фернандына — самыя маладыя астравы ў Галапагоскім архіпелагу. На Ісабэле размешчаныя шэсць вулканаў, чатыры з якіх актыўныя. Гара Вульф вышынёй у 1710 метраў мела у кратары невялікае возера з шэрагам астравоў. Апошняе вывяржэнне вулкана Вульф адбылося ў 1982 годзе.

Глядзіце таксама: Выбух вулкана каля курорта ў Чылі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?