Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з абраннем на пасаду прэзідэнта Польшчы. 

Кіраўнік дзяржавы «пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Польшчай на прынцыпах партнёрства і даверу», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць у тым, што далейшае развіццё беларуска-польскіх міждзяржаўных сувязей, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых галінах «поўнасцю адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж беларусамі і палякамі, а таксама стабільнасці ў рэгіёне».

Анджэй Дуда атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы 24 мая. Згодна з афіцыйнымі звесткамі польскага выбаркама, пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў Дуда атрымаў 51,55% галасоў, тады як яго сапернік, дзейны прэзідэнт Браніслаў Камароўскі, — 48,45%. Яўка на прэзідэнцкіх выбарах склала 55,34%. 

Афіцыйна Анджэй Дуда зойме пасаду пасля інаўгурацыі 6 жніўня — у гэты дзень завершацца паўнамоцтвы Браніслава Камароўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?