Венесуэльская Petrleos de Venezuela і расійская «Роснефть» дамовіліся аб інвестыцыях у 14 млрд даляраў у праекты асваення нафтавых і газавых радовішчаў у раёне пояса Арынока, заявіў прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура.

Па словах Мадуры, дамоўленасць аб інвестыцыях была дасягнутая падчас сустрэчы з кіраўніком «Роснефті» Ігарам Сечыным і прэзідэнтам Petrleos de Venezuela Эулахіа дэль Піна.

Як адзначыў прэзідэнт Венесуэлы, гэтыя інвестыцыі дадуць магчымасць краіне ў бліжэйшыя гады падвоіць здабычу нафты — да 6 млн барэляў у суткі да 2019 года.

У сераду ў Маскве адбыліся перамовы кіраўнікоў МЗС Расіі і Венесуэлы Сяргея Лаўрова і Дэльсі Радрыгеса.

«Роснефть» і венесуэльская кампанія PDVSA падпісалі першы доўгатэрміновы экспартны кантракт у рамках Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму ў маі 2014 года.

Абедзве кампаніі бяруць удзел у пяці сумесных праектах па здабычы нафты ў рэспубліцы — Карабоба-2, Хунін-6, СП «ПетроМонагас», СП «Бакерон» і СП «Петраперыха».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?