Беларусь разгледзіць пытанне аб магчымасці набыцця тэрмінала ў марскіх партах для перавалкі азотных угнаенняў пасля завяршэння будаўніцтва азотнага комплексу ў ААТ «Гродна Азот».

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 мая да Дня хіміка намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Ігар Бобыр.

«Па азотных угнаенняў (куплі магутнасцяў у партах) пытанне будзе разглядацца, калі будзе пабудаваны азотны комплекс», - сказаў намеснік кіраўніка ведамства. Каб эфектыўна працаваць, адзначыў ён, патрэбен стабільны аб'ём экспарту. «А гэта ўжо пасля рэалізацыі праекта. Тады можна будзе разглядаць парты, прыбалтыйскія, у першую чаргу», — дадаў намеснік старшыні.

Паводле яго дадзеных, цяпер больш за палову азотных угнаенняў спажываецца на ўнутраным рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?