Кіраўнік Еўрарады Дональд Туск, прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, sueddeutsche.de
Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прыгразіў Венгрыі выключыць яе з Еўрасаюза, калі прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан ухваліць увядзенне смяротнага пакарання, перадае BBC. Орбан пры канцы красавіка прапанаваў партнёрам па Еўрасаюзе пачаць дыскусію пра магчымасць аднаўлення смяротнай кары для барацьбы са злачыннасцю.
У той жа час Юнкер перасцярог Еўрасаюз ад выхаду Грэцыі з еўразоны. Па яго словах, такі крок можа знізіць узровень даверу замежных інвестараў да Еўропы. Кіраўнік Еўракамісіі заклікаў МВФ працягваць удзел у намаганнях па выратаванні эканомікі Грэцыі.