3 чэрвеня ў 7.30 у раёне Светлагорска пасля аварыі аднавіўся рух цягнікоў. Станцыя «Светлагорск-на-Бярэзіне» працуе ў звычайным рэжыме.

Раніцай 2 чэрвеня там сышлі з рэек 13 вагонаў са шчэбнем і 1 пустая платформа (агулам у таварным цягніку, які рухаўся з Калінкавічаў у Жлобін, было 68 вагонаў). Пры гэтым было пашкоджана каля 100 метраў рэек.

Пацярпелых сярод людзей не было. Мяркуецца, што прычынай здарэння было разбурэнне калёснай пары ў адным з вагонаў цягніка.

Аднак рамонтныя і аднаўленчыя работы яшчэ працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?