Старшыня савета рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і намеснік старшыні СР Анатоль Русецкі падчас рабочай паездкі ў Жодзіна наведалі ААТ «БелАЗ» — кіруючую кампанію холдынгу «БелАЗ-холдынг». 

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента, разгледжаныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця ААТ «БелАЗ» за студзень—май 2015 года, вынікі і перспектывы прасоўвання беларускай велікагрузнай тэхнікі на знешнія рынкі, праблемныя пытанні працы прадпрыемства, крыніцы фінансавання экспартнай дзейнасці на найбліжэйшую перспектыву. 

У межах абмеркавання ўзнятых пытанняў канкурэнтаздольнасці беларускага экспарцёра на сусветным рынку кар'ернага транспарту вызначаны канкурэнтныя перавагі ААТ «БелАЗ», якія дазволяць утрымаць яго пазіцыі на існых рынках збыту ў краінах блізкага і далёкага замежжа. 

Мясніковіч звярнуў увагу кіраўніцтва прадпрыемства на неабходнасць дыверсіфікацыі экспарту прадукцыі, пошуку новых рынкаў збыту і стварэння сумесных прадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?