11 чэрвеня на Плошчы Вялікага нацыянальнага сходу, у цэнтры Кішынёва павінен быў адбыцца грандыёзны канцэрт з нагоды Дня Расіі.

Прэс-служба прымэрыі паведамляе, што канцэрт пройдзе ў іншым месцы, бо на цэнтральнай вуліцы Кішынёва пачынаецца вялікі рамонт.

Прымэрыя абвясціла, што на праспекце Штэфана чал Марэ заменяць ліхтары, адрамантуюць тратуары, праезную частку і уладкуюць паркоўкі. Такім чынам, усе запланаваныя маніфестацыі пройдуць у іншых месцах, піша kp.md.

Магчыма, гэта зроблена, каб пазбегнуць правакацый і супрацьстаянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0