Расія плануе ў трэцім квартале паставіць у Беларусь 5,5 млн тон нафты. Гэту інфармацыю TUT.BY паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі РФ.

«У адпаведнасці з узгодненым экспартным квартальным графікам ў трэцім квартале 2015 у Беларусь будзе пастаўлена 5,5 млн тон расійскай нафты», — адзначылі ў прэс-службе ведамства. «На гэты момант скарачэння паставак няма», — дадалі там.

У канцы мая міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак заявіў пра магчымае памяншэнне паставак нафты ў Беларусь з-за невыканання ёю абавязацельстваў па пастаўках нафтапрадуктаў. Аднак аб'ём у 5,5 млн тон сведчыць пра тое, што скарачэнняў паставак нафты з боку РФ пакуль не плануецца.

Гэты аб'ём прыкладна роўны пастаўкам нафты ў першым і другім кварталах і адпавядае паквартальна графіку паставак нафты ў Беларусь на 2015 год. Усяго Мінск хоча імпартаваць сёлета 23 млн тон «чорнага золата». Пры гэтым згодна з зацверджаным з РФ нафтавым балансам Беларусь павінна паставіць на расійскі рынак 2,1 млн тон нафтапрадуктаў.

Планы Мінска змяніліся з-за дэвальвацыі расійскага рубля і зніжэння цэнаў на нафту, Беларусі выгадней пастаўляць бензін у заходнія краіны і Украіну. У выніку Мінск прыкметна знізіў пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію. За пяць месяцаў з Беларусі ў РФ было пастаўлена 250 тыс. тон паліва.

Па дамове паміж Расіяй і Беларуссю, у выпадку зніжэння паставак у Расію бензіну з Беларусі больш чым на 10% ад аб'ёмаў, прадугледжаных графікам, расійскі бок мае права знізіць у адказ пастаўкі нафты. Пры гэтым у пагадненні ёсць агаворка, што калі цэны істотна адрозніваюцца, то беларускі бок можа прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў. Разам з тым прадстаўнікі Расіі жадалі больш дакладна прапісаць, якую розніцу лічыць істотнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?