sk.gov.by

sk.gov.by

Раніцай 23 ліпеня ў паліўным цэху філіяла №1 цэментнага завода ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» падчас работ па дэмантажы разарвала электрарухавік стужкападатчыка вугалю. Дэталямі і фрагментамі корпуса траўмавала двух манцёраў.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

47-гадовы рабочы памёр на месцы, яго 53-гадовы калега быў дастаўлены ў Ваўкавыскую ЦРБ з целавымі пашкоджаннямі сярэдняй ступені цяжару.

Пасля агляду месца здарэння, апытання відавочцаў і вывучэння тэхнічнай і службовай дакументацыі Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да начальніка электрарамонтнага цэха, адказнага за выкананне правіл аховы працы, за дапушчаныя ім парушэнні тэхнікі бяспекі, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека (ч.2. ст.306 КК).

Гэта другі за апошні час выпадак гібелі рабочага на прадпрыемстве. Папярэдняе надзвычайнае здарэнне адбылося 24 чэрвеня. Падчас тэхналагічнага працэсу 29-гадовы мужчына адкрыў назіральны люк, з якога высыпалася сыравінная мука тэмпературай 500°С. Ад атрыманых апёкаў ён памёр у бальніцы праз чатыры дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?