Забітая Кацярына. Фота з сацыяльных сетак.

Забітая Кацярына. Фота з сацыяльных сетак.

Пра вышук, а затым і пра забойства 24-гадовай мінчанкі, якая 24 ліпеня ў 23.30 выйшла з дому і не вярнулася, праінфармаваў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

У міліцыю звярнуліся бацькі Кацярыны, калі 27 ліпеня яна не выйшла на працу. Пачалі шукаць, і раскрыліся трагічныя акалічнасці. Дзяўчыну забіў хлопец.

«Праваахоўнымі органамі была ўстаноўлена датычнасць да знікнення дзяўчыны яе знаёмага, 1987 года нараджэння. Выявілася, што малады чалавек, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў Мінскім раёне ў выніку сваркі, што ўзнікла на глебе рэўнасці, задушыў пацярпелую. Пасля чаго з мэтай утойвання слядоў злачынства на аўтамабілі вывез труп ў лясны масіў у Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці і закапаў», — расказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. — Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя следствам як забойства. У цяперашні час ён затрыманы, з ім працуюць следчыя».

Кацярына жыла ў інтэрнаце ААТ «МАЗ» на вуліцы Варвашэні. Яе труп знайшлі 1 жніўня паблізу вёскі Сініцы Бешанковіцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?