Прыблізна а 3:18 раніцы ў Адэсе прагрымеў выбух у штабе «Самаабароны Адэсы» па адрасе вул. Канатная, 35.

Паводле папярэдняй інфармацыі, двое невядомых ў шлемах праязджалі міма «Самаабароны» на мапедзе і закінулі бомбу на тэрыторыю штаба.

Пацярпелых няма. Таксама былі пашкоджаныя вокны суседняга дома.

Варта адзначыць, што на тэрыторыі штаба «Самаабароны» размяшчаецца валанцёрскі цэнтр «Небайдужий народ», які дапамагае украінскім салдатам ў зоне баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, і пункт выдачы дапамогі бежанцам з Данбаса валанцёрскай арганізацыі «Карпарацыя монстраў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?