Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта завершанае расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да групы асоб, якія займаліся вярбоўкай дзяўчат для прастытуцыі за мяжой.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, абвінавачанні выстаўленыя двум жыхарам Віцебска 1992 і 1994 гадоў нараджэння. Устаноўлена, што маладыя людзі з лістапада 2014 года па люты 2015-га паводле папярэдняй змовы ажыццяўлялі падбор і прыцягненне дзяўчат для іх сексуальнай эксплуатацыі за межамі краіны. Пры зносінах з дзяўчатамі праз сацыяльныя сеткі фігуранты прапанавалі ім працу з вялікімі даходамі і свабодным графікам.
У межах рэалізацыі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў віцябляне былі затрыманыя супрацоўнікамі наркакантролю Мінаблвыканкама пры спробе вывезці дзвюх жыхарак Мінскай вобласці ў Санкт-Пецярбург для прастытуцыі.
Падчас вобыскаў у абвінавачаных канфіскаваныя камп'ютарная тэхніка, мабільныя тэлефоны. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя вынікі даследаванняў, у тым ліку радыёэлектронных прылад, камп'ютарна-тэхнічнай, фанаскапічнай экспертыз, якія праводзяць эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці.
Паводле вынікаў расследавання дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя як замах на выкарыстанне прастытуцыі іншай асобай, спалучанае з вывазам за межы дзяржавы асобы для прастытуцыі. Мера стрымання з моманту іх затрымання не змянялася — яны ўзятыя пад варту.
Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.