Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным рухам «За свабоду».

«Ваша каманда адзіная з ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў заявіла пра паспяховае праходжанне першага этапу кампаніі прэзідэнцкіх выбараў-2015 — збор неабходных 100 тысяч подпісаў», — гаворыцца ў звароце

«Разам з тым у публічнай прасторы чуваць настойлівыя галасы недаверу датычна рэальнай колькасці подпісаў, сабраных Вашай ініцыятыўнай групай. З выбарчай кампаніі 2010 года ў грамадскай думцы трывае перакананне, што шмат хто з дэмакратычных кандыдатаў быў зарэгістраваны тады паводле жадання і сцэнару ўладаў, не здолеўшы сабраць 100 тысяч подпісаў. Гэта адназначна не дадало дэмакратычным сілам аўтарытэту і прызнання ў грамадстве», — адзначае рух «За свабоду» і дадае, што «вы самі выдатна памятаеце, наколькі складана і за які доўгі перыяд часу збіраліся чатырма структурамі больш за 100 тысяч подпісаў у падтрымку «Народнага рэферэндуму».

«Сумневы падмацоўваюцца тым фактам, што каманды прэтэндэнтаў Анатоля Лябедзькі і Сяргея Калякіна адкрыта заявілі, што не змаглі пераадолець падпісны парог.

У такіх умовах годным крокам маральнай палітыкі і спосабам паляпшэння іміджу дэмакратычных сілаў можа стаць незалежная грамадская праверка сабраных подпісаў», — рэзюмуецца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0