сьцяг Косава

Славенія афіцыйна прызнала незалежнасьць Косава. За такое рашэньне большасьцю галасоў — 57 супраць 4 — выказаліся дэпутаты парлямэнту краіны, якая стала, такім чынам, першай з былых югаслаўскіх рэспублік і 26‑й у сьвеце, хто прызнаў аддзяленьне краю ад Сэрбіі.

«Гэты крок не скіраваны супраць Сэрбіі. Славенія робіць гэта на падставе эўрапейскіх і міжнародных палітычных прынцыпаў», — заявіў у сваім выступе ў парямэнце прэм’ер‑міністар Славеніі Дзімітрый Рупел (Dimitrij Rupel).

Запыт пра прызнаньне незалежнасьці Косава ўрад накіраваў на разгляд дэпутатаў каля двух тыдняў таму. Як адзначаюць назіральнікі, ён выклікаў вялікую заклапочанасьць заканадаўцаў, бо пагражае ўдарыць па эканамічных інтарэсах Любляны ў Сэрбіі, а таксама ў Расеі.

Славенія атрымала незалежнасьць у 1991 годзе пасьля распаду Югаславіі. Сёньня краіна ёсьць сябрам NATO і ЭЗ, дзе ад пачатку году паводле прынцыпу ратацыі займае пост старшыні.

Паводле радыё «Маяк»

Глядзі яшчэ:
Мапа сьвету з пазначэньнем стаўленьня краін да прызнаньня незалежнасьці Косава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0