Былы банкір Малькальм Тэрнбул афіцыйна ўступіў на пасаду прэм'ер-міністра Аўстраліі. Цырымонія інаўгурацыі адбылася на наступны дзень пасля адстаўкі прэм'ера Тоні Эбата.

Тэрнбул стаў чацвёртым прэм'ерам Аўстраліі за апошнія пяць гадоў. Ён абяцае палепшыць складаную эканамічную сітуацыю ў краіне, што, на яго думку, не ўдалося зрабіць ўраду Эбата.

Напярэдадні Эбат прайграў Тэрнбулу на пазачарговым галасаванні за пасаду лідара Ліберальнай партыі: 54 галасы было аддадзена за Тэрнбула, за Эбата — 44.

Абвяшчаючы пра сыход з пасады кіраўніка ўрада, Эбат заявіў, што віна ў яго заўчаснай адстаўцы шмат у чым ляжыць на яго калегах, якія яму здрадзілі, і прэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?