Адзін з актывістаў беларускай апазіцыі, які апошнія гады быў у эміграцыі ва Украіне, сёння вярнуўся ў Мінск. На вакзале Вячаслава сустрэлі жонка, маці і сябры.

«Не збіраюся мяняць сваё жыццё, не збіраюся сыходзіць з палітыкі, ужо 17 верасня буду браць удзел у акцыі ў Мінску», — заявіў Вячаслаў Сіўчык у інтэрв'ю Свабодзе. Цалкам інтэрвію чытайце неўзабаве на сайце Свабоды.

Сваё рашэнне вярнуцца на радзіму Вячаслаў Сіўчык звязаў з чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі і зазначыў, што апазіцыі трэба скарыстацца змяненнем сітуацыі ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны. Раней рух салідарнасці «Разам», які ўзначальвае Сіўчык, падтрымаў вылучэнне палітвязня Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты.

Вячаслаў Сіўчык з'ехаў у Кіеў пасля выбараў 2010 года. У Кіеве ён удзельнічаў у акцыях салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ў Еўрамайдане.

На мінулым тыдні ў Беларусь з палітычнай эміграцыі ў Чэхіі вярнуўся экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Алесь Міхалевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?