21-гадовая беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал адзіночнага разраду на турніры ВТА ў Сеуле з прызавым фондам больш за $500 тысяч.
У паўфінале беларуска, якая займае 136-е месца ў сусветным рэйтынгу, у трох сэтах абыграла славачку Анну Шмідлаву (31-е месца).
У вырашальным матчы Сасновіч згуляе з румынкай Ірынай Бегу.
Адметна, што беларуска дабралася да фіналу, прайшоўшы кваліфікацыйныя раўнды, а яе суперніца была пасеяная пад першым нумарам.
0
0
0
0
0
0