На тушэнне двух аўтамабіляў выязджалі сталічныя пажарныя вечарам 26 верасня. 

Паводле звестак гарадскога ўпраўлення МНС, у выніку кароткага замыкання праводкі ў маторным адсеку на вуліцы Арлоўскай загарэлася «Шкода Феліцыя» 1998 года выпуску, якой кіраваў 79-гадовы пенсіянер; на вуліцы Бабруйскай — «БМВ-535» 2007 года выпуску, якая належыць 47-гадоваму дырэктару фірмы. 

У першым выпадку агонь быў патушаны да прыбыцця пажарных, у другім — з іх дапамогай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?