Выступаючы на пленарным пасяджэнні Саміта ААН па ўстойлівым развіцці ў Нью-Ёрку Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, звярнуў увагу на тое, што за гады суверэннай існавання Беларусь з гонарам выканала тыя мэты тысячагоддзя, якія звязаны з ліквідацыяй голаду і галечы, з дасягненнем стоадсоткавай пісьменнасці насельніцтва, роўнасці мужчын і жанчын, сацыяльна-палітычнай стабільнасці, з недапушчэннем дыскрымінацыі па нацыянальных і рэлігійных прыкметах.

«У нас няма мацярынскай смяротнасці, дзіцячая смяротнасць — самая нізкая ў свеце. Менавіта гэта і ёсць дэмакратыя, а не тое, што спрабуюць насадзіць нам нашы заходнія настаўнікі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?