У Першамайскім раёне Мінска пазбаўлены акрэдытацыі назіральнік на прэзідэнцкіх выбарах ад руху «За Свабоду» і кампаніі «Права выбару» Пётр Маркелаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы руху, Маркелаў назіраў за ходам галасавання на выбарчым участку № 10 у межах маладзёжнай ініцыятывы «87%». «Была арганізавана анлайн-трансляцыя, але яе працяг пад пытаннем, бо члены выбарчай камісіі забаранілі карыстацца электрычнасцю», — адзначаецца ў паведамленні.
Як заявіў Маркелаў, на яго было пададзена восем скаргаў ад «праўладных назіральнікаў» і членаў камісіі «па абсалютна розных надуманых прычынах».
Назіральнік рыхтуе скаргі на рашэнне камісіі, а таксама на «неапячатванне пакою са скрыняй для галасавання» і «знаходжанне невядомых асоб на выбарчым участку».
0
0
0
0
0
0