Віктар Януковіч падаў пазоў у Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ), абвінаваціўшы Украіну ў рэгулярным парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да яго.
Экс-прэзідэнт Украіны, гаворыцца ў заяве яго адвакатаў, «просіць суд пацвердзіць парушэнне яго правоў згодна з Еўрапейскай Канвенцыяй па правах чалавека, уключаючы права на справядлівае судовае разбіральніцтва (артыкул 6), права на эфектыўнае расследаванне замахаў на яго жыццё і права на абарону яго жыцця (артыкул 2), а таксама права не падвяргацца дыскрымінацыі па палітычным статусе і перакананнях (артыкул 14)».
Акрамя таго, у пазове падкрэсліваецца, што неаднаразова парушалася права Януковіча на прэзумпцыю невінаватасці «публічнымі абвінавачваннямі вышэйшых службовых асобаў дзяржавы і пракурораў».
Па словах брытанскага адваката Джо Хейга з Joseph Hage Aaronson LLP, які прадстаўляе інтарэсы былога прэзідэнта, «улады Украіны дапусцілі правядзенне несправядлівых судовых працэсаў, якія парушаюць асноўнае права чалавека прысутнічаць на судзе і абараняць сябе супраць абвінавачванняў, якія Януковіч рашуча адкідае».