У Бразіліі, у Рыа-дэ-Жанейра выбух зраўнаваў з зямлёй больш за 10 будынкаў, мноства дамоў сур'ёзна пашкоджаныя. Паводле паведамленняў мясцовых ратавальнікаў, па меншай меры сем чалавек, уключаючы дзіця, параненыя.

Прычынай выбуху хутчэй за ўсё стала ўцечка газу ў адной з крам у раёне Сан-Крыставан, кажуць ратавальнікі. Паводле іншай версіі, падарваліся некалькі газавых балонаў, складзеных у бакоўцы адной з крам.

Па словах відавочцаў, выбух было чуваць на адлегласці шасці кіламетраў. На фотаздымках з месца здарэння відаць, што будынкі, якія знаходзяцца блізка да месца выбуху, практычна цалкам знішчаныя.

Усяго ад выбуху пацярпела каля 40 будынкаў. Ратавальнікі працягваюць пошук ахвяр пад абломкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?