Як заявіла міністр унутраных спраў Аўстрыі Ёхана Мікль-Ляйтнер, на прапускных пунктах на мяжы паміж Аўстрыяй і Славеніяй з'явяцца новыя загараджальныя бар'еры, а ўздоўж мяжы краін будзе пабудаваны плот.

«Мэта гэтага кроку — не закрыць мяжу, а забяспечыць кантраляваны і спарадкаваны ўезд [мігрантаў] у нашу краіну», — заявіла Мікль-Ляйтнер у інтэрв'ю мясцовай тэлерадыёкампаніі Oe1.

Тыдзень таму ўлады Славеніі пачалі пускаць у краіну бежанцаў з тэрыторыі суседняй Харватыі. Перад гэтым Славенія афіцыйна абмежавала колькасць мігрантаў, якім будзе дазволены ўезд у краіну. Уведзены штодзённы ліміт у памеры 2,5 тысячы чалавек.

Аўстрыя ўпускае ў краіну толькі па 1500 чалавек у дзень. Пры гэтым, пасля таго, як Венгрыя закрыла сваю мяжу з Харватыяй, Славенія засталася адзінай кропкай транзіту ў Заходнюю Еўропу для бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?